Новости Кобрина



Достопримечательности | Достопримечательности деревни Городец

Достопримечательности деревни Городец

 

 
Поместье, которое было раньше в деревне Городец
 
 
Колішні палацава-паркавы комплекс. Мястэчка Гарадзец, паводле працы польскага даследчыка Марэка Газдава («Тегу-torjum Dawnej Ziemi Brzeskiej»), упамі-наецца ў летапісах з 1287 г. Належала да Кобрынскай эканоміі, размяшчалася над Каралеўскім каналам (пасля 1846 г. канал называецца Дняпроўска-Бугскі).
 
 
Каля 1465 г. кобрынскімі князямі тут была пабудавана Ільінская царква. Каталіцкая парафія ўзнікла ў Гарадцы разам з узвядзеннем касцёла праз фундацыю караля Уладзіслава IV.
 
 
У 1563 г. у Гарадцы была праведзена каралеўская рэвізія, паводле якой упершы-ню з'явіліся запісы пра назвы вуліц Гарадца (Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ілінская, Базарная і інш.).
 
 
У 1586 г. Гарадзец перайшоў па спадчыне каралеве Ганне Ягелончык, дачцэ каралевы Боны і Жыгімонта I Старога. Ганна, як і яе маці, была актыўнай і мэтанакіраванай у вырашэнні гаспадарчых і палітычных спраў, мела рэфарматарскі дух. Каб стымуляваць развіццё рамяства, гандлю і ў цэлым усіх гаспадарак, новая каралева 5 студзеня 1589 г. асабіста ўручыла Кобрыну і Гарадцу прывілей на права самакіравання (Магдэбургскае права). Але Гарадцу не было дадзена права мець уласны магістрат як адміністрацыйны орган улады.
 
 
 
 
Внутри костела в Городце Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец. Фунда-ваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV Вазай. У 1723 г. пабудаваны драўляны 6а-рочны храм, у 1865 — 1866 гг. — мураваны, які 22 кастрычніка 1866 г. быў забраны пад праваслаўную царкву, паколькі існуючая струхлела (апошні рамонт быў праведзены ў 1858 г.). Перабудову ажыццяўлялі ў 1871 г. архітэктары Чэкмасаў, Кадрунцаў і М.Барташэўскі. У 1918 г. вернуты католі-кам.
 
 
 
     Касцёл (не захаваўся), верагодна, быў узведзены ў «гатычным стылі». Быў вырашаны адзіным прамавугольным аб'ёмам. Уяўляў сабой 3-нефавую 2-вежавую базіліку з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі ў межах адзінай залы. Пры перабудове з фасада былі зняты 8-гранныя шатровыя вежы, над цэнтральным рызалітам узведзена 8-гранная шатровая званіца, а над дахам апсіды — 8-гранны шатровы барабан; пластыка фасадаў набыла харак-тэрную аркатуру, закамары, пілястравуюі панэльную крапоўку. Іканастас створаныў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрун-цава.
 
 
 
     Праваслаўнае культавае будаўніцтва XIX — пачатку XX ст. фінансавалася і стымулявалася дзяржаўнай казной. Аднак, традыцыйна, значная частка сродкаў на будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў паступала ў выглядзе ахвяра-ванняў. Праваслаўных храмаў было болын таму, што праваслаўнае насельніцтва дамі-навала над каталіцкім.
 
 
Напрыклад, праваслаўны манастыр Святога Спаса ў Кобрыне быў пабудаваны на сродкі апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча. Які пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. стаў уніяцкім і ў ім размясціўся базыльянскі ордэн.
 
     Пацвярджэннем гэтага факта служыць і тое, што сабор Аляксандра Неўскага ў Кобрыне быў пабудаваны ў 1868 г. на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва.
 
     Бясспрэчным доказам з'яўляецца і да-кумент, які знаходзіцца ў новай экспазіцыі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Гэта падпісны ліст № 46020 на збор добраахвотных ахвяраванняў на будаўніцтва ў г. Кобрыне Гродзенскай губерні новай мураванай Сувораўскай Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. Толькі 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню праекта.
 
     Католікі будавалі храмы выключна на ахвяраванні. Адным з прыкладаў таго з'яўляецца вытрымка з данясення міравога пасрэдніка гродзенскаму губернатару: «У выдатках на будаўніцтва касцёла ў в. Камень... сяляне рымска-каталіцкага веравызнання ўдзельнічаюць ахвяраваннямі і падвозам будаўнічага матэрыялу без складання дамовы». Ахвяраванне грошай на ўзвядзенне касцёла ўсёй грамадой лічылася належнай і богаўгоднай справай. Ранейшы драўляны касцёл у в. Камень традыцыйна быў забраны пад царкву і ў 1873 г. нават набыў званіцу. Будаўніцтва новага касцё-ла пачалося ў жніўні 1901 г.
 
     У в. Ківацічы на месцы сгарэўшага касцёла ў 1939 г. была пабудавана капліца, якая існуе і цяпер.
 
     Каталіцкія драўляныя капліцы былі ў вёсках Ілаўск (Святога Казіміра) і Азяты, мураваныя — на могілках у Кобрыне, Астромічах, Паляцічах.
 
Костел в Городце в 1930 году, Кобринский район
 
 
 
 
 

Информационный Кобрин


Также по теме:


0Рейтинг: (0) Отзывы Отзывов: () ПросмотровПросмотров: (19895) Размещено Размещено: 11.04.2012