Выдадзены бібліяграфічны паказальнік «Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская»
Да 80-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены бібліяграфічны паказальнік «Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская». Завод, які ў кастрычніку адзначае 80 гадоў з моманту свайго заснавання, стаў візітнай карткай нашага горада. Сёння ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў малочнай прамысловасці рэспублікі па вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. […]













