Навагодні настрой у Кобрыне

Навагоднія святы – асаблівы час, напоўнены цяплом, дабрынёй і святлом. І нават калі надвор’е не зусім зімняе, чалавек здольны стварыць навагодні настрой сам.

25 снежня работнікі Кобрынскага Палаца культуры паклалі пачатак мерапрыемствам, якія будуць дарыць гараджанам чараўніцтва Новага года.

Новогодний концерт в Кобрине

На сцэне на плошчы Леніна перад гасцямі з’явіліся Дзед Мароз са Снягуркай, якія абвясцілі гэтую радасную навіну. Ствараць навагодні настрой галоўным героям дапамагалі казачныя персанажы, якія ўцягнулі ў імпрэзу як дзяцей, так і дарослых. Гараджане актыўна спявалі, танцавалі, спаборнічалі ў конкурсах.

Радавалі гасцей у тым ліку артысты і калектывы з Дзівіна, Астромічаў, Хабовічаў, Залесся.

Новогодний концерт в Кобрине

Са сцэны гучалі любімыя песні пра зіму, каханне, дабрыню. А пакуль артысты дзяліліся сваёй творчасцю, на зямлю апусціўся вечар, і галоўная ёлка горада зазіхацела рознакаляровымі агнямі.

Людміла ПАШКОВІЧ, «КВ»

Фота аўтара.