Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам адкрылi ў Кобрыне

Кожны год 15 лютага кабрынчане збіраюцца ў скверы Воінскай славы у Кобрыне, каб ушанаваць памяць тых, хто да самага канца выканаў свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак. Ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана і адкрыццю помніка воінам-інтэрнацыяналістам, прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і член Савету Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Васілій Дземідовіч, старшыня маладзёжнага парламента Аксана Сівянкова, прадстаўнікі ГА “БРСМ”, Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, духавенства і шырокай грамадскасці.

Памятник воинам интернационалистам в Кобрине

Вельмі цяжка даць ацэнку падзеям вайны у Афганістане, і сёння кожны, каго яна закранула, сам вызначае для сябе ступень болю, — адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. – Наша задача – захаваць гэтую старонку нашай гісторыі, данесці яе да моладзі і зрабіць вечным напамінам аб тым, што няма нічога даражэй мірнага неба і свабоды для стваральнай працы.

Усяго дарогамі Афганістана прайшло больш за 500 кабрынчан, у жалобным спісе — 8 нашых суайчыннікаў і 10 ваеннаслужачых былой авіябазы. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, сёння воіны-інтэрнацыяналісты – гэта людзі, якія даказалі на практыцы сваю грамадзянскую пазіцыю і з’яўляюцца адной з апор нашай дзяржаўнасці, яны прымаюць ад ветэранаў Вялікай Айчыннай эстафету патрыятычнага выхавання нашай моладзі.

Памятник воинам интернационалистам в Кобрине

Мы сустракаемся ў гэтым скверы штогод – значыць, ў сэрцах кабрынчан жыве памяць аб героях, а ў нашым грамадстве не згасае пераемнасць пакаленняў сапраўдных патрыётаў, — адзначыў старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны у Афганістане” Алег Кацюба. – Сёння мы адкрываем памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, які з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да тых, каго апаліла вайна у Афганістане. Хочацца выказаць словы шчырай удзячнасці ўсім, хто прыняў удзел у стварэнні і фінансаванні гэтай добрай справы.

Памятник воинам интернационалистам в Кобрине

Роўныя ўдары метранома адлічваюць хвіліну маўчання, да мемарыяльных пліт з імёнамі загінуўшых кладуцца вянкі і кветкі. Цырымонію адкрыцця памятнага знака, створанага скульпратам Генадзем Абрамавым пры падтрымцы прадпрыемстваў і арганізацый, воінаў-інтэрнацыяналістаў і прадстаўнікоў грамадскасці правялі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, дэпутат Кобрынскага раённага Савета, намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны у Афганістане” Андрэй Мелінчук і сын воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандр Раманюк, пасля чаго знак асвяціў настаяцель Свята-ўведзенскага храма протаіэрэй Уладзімір Мацкевіч. Ва ўрачыстай атмасферы Алег Кацюба і Андрэй Мелінчук уручылі падарачныя сертыфікаты і кветкі родным і блізкім загінуўшых на далёкай афганскай зямлі, а таксама тым, хто прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні скульптурнай кампазіцыі.

Дзмітрый БЯЛОЎ, «Заря» фота аўтара