Штодзень па раніцах назіраю прыемную карціну: скрупулёзная Таццяна Паўлаўна, мясцовы дворнік, старанна вымятае смецце з нашага шматкватэрнага дома. Слова гонару, заўсёды душа радуецца! Што ні кажы, а чысціня сапраўды ўздымае настрой. Але погляд на тое, як падтрымліваць у доме парадак, супадае не ва ўсіх. 2 ліпеня ў сілу ўступіла пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 12 чэрвеня 2020 года № 7, якая вызначыла мінімальную перыядычнасць правядзення работ па ўборцы дамоў. У падрабязнасцях разбіралася карэспандэнт «Р».

Што змянілася?
Частата ўборкі залежыць ад паверха і наяўнасці ліфта ў доме.
Першы ўзровень павінны пры-водзіць у парадак не менш за два разы на тыдзень, калі на верхнія паверхі можна падняцца на ліфце. Калі ліфт адсутнічае — не менш за раз. Мыццё пад’езда без ліфта — не менш за два разы на месяц, з ліфтам — не менш за раз на месяц, кабіны ліфта — не менш за раз на месяц. Дэзынфекцыя, дэзынсекцыя (знішчэнне насякомых), дэратызацыя (знішчэнне грызуноў) — па меры неабходнасці.
Добрае застанецца з намі
Але ці варта баяцца, што з указаннем найменшай перыя-дычнасці звыклы графік уборак будзе перагледжаны ў бок скарачэння?













