Паважаныя кабрынчане, праваслаўныя хрысціяне Кобрыншчыны!
Шчыра віншуем з Нараджэннем Хрыстовым!
Гэта свята аб’ядноўвае людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцяў і гістарычных традыцый, напаўняе сэрцы самымі лепшымі і светлымі пачуццямі, дорыць радасць, узаемную павагу, натхняе на добрыя намеры і справы.
Калядныя дні прыносяць усім хрысціянам духоўнае яднанне, веру, міласэрнасць, чалавекалюбства і дабро.
Няхай святло агнёў Раства асветліць кожны дом любоўю, прынясе згоду і ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю і дапаможа ў выхаванні маладога пакалення! Няхай у гэтыя святочныя дні ўсе будуць сагрэты цяплом родных і сяброў!
Жадаем моцнага здароўя, цудоўнага настрою, шчасця, дастатку, дабрабыту і поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Са святам! З Раством Хрыстовым!













