Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Нараджэннем Хрыстовым

 

Паважаныя кабрынчане, праваслаўныя хрысціяне Кобрыншчыны!

Шчыра віншуем  з  Нараджэннем Хрыстовым!

Гэта свята аб’ядноўвае людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцяў і гістарычных традыцый, напаўняе сэрцы самымі лепшымі і светлымі пачуццямі, дорыць радасць, узаемную павагу,  натхняе на добрыя намеры і справы.

Калядныя дні прыносяць усім хрысціянам духоўнае яднанне, веру, міласэрнасць, чалавекалюбства і дабро.

Няхай святло агнёў Раства асветліць кожны дом любоўю, прынясе згоду і ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю і дапаможа ў выхаванні маладога пакалення! Няхай у гэтыя святочныя дні ўсе будуць сагрэты цяплом родных і сяброў!

Жадаем моцнага здароўя, цудоўнага настрою, шчасця, дастатку, дабрабыту і поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

Са святам! З Раством Хрыстовым!