Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Днём горада

Паважаныя кабрынчане!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём горада!

Кобринский райисполком

Кобрын — гэта наш агульны, родны дом, якім мы ганарымся і які жадаем зрабіць лепшым. Мы паважаем яго старажытную гісторыю, захапляемся сучасным выглядам.

Дзень горада — сімвал адзінства розных пакаленняў кабрынчан, свята, якое аб’ядноўвае ўсіх нас. Мы адчуваем сябе адзінай вялікай сям’ёй, якая дае нам сілы шчыра любіць Кобрыншчыну і зберагаць яе для будучых пакаленняў.

Дзякуючы таленту і працавітасці кабрынчан, горад сустракае свята новымі поспехамі. Будуецца жыллё, падтрымліваецца жыллёва-камунальная гаспадарка, добраўпарадкоўваюцца зоны адпачынку, вуліцы, паркі, скверы, павышаецца якасць паслуг адукацыі, аховы здароўя і іншых галін сацыяльнай сферы. Творчыя і спартыўныя калектывы ўслаўляюць горад на конкурсах і спаборніцтвах рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Нас ведаюць далёка за межамі рэспублікі. Мы падтрымліваем сяброўскія адносіны з суседнімі краінамі, развіваем міжнародныя сувязі.

Сёння мы выказваем словы вялікай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і гераізм, працаўнікам  тылу, якія паднялі з руін сваю малую радзіму.

Мы схіляем галовы перад бессмяротным подзвігам абаронцаў, у нашых сэрцах назаўсёды застанецца памяць аб загінуўшых мірных жыхарах і спаленых вёсках.

Усё лепшае, створанае працай старэйшых пакаленняў,  узбагачаецца нашымі дасягненнямі.  Радуе моладзь — таленавітая, мэтанакіраваная, поўная імкнення працаваць на карысць роднай зямлі.

Наша галоўная задача – захаваць мір і спакой на беларускай зямлі, перадаць сваім дзецям і ўнукам любоў і павагу да старажытнага Кобрына.

Шчыра жадаем нашаму слаўнаму гораду далейшага росквіту, а ўсім жыхарам — моцнага здароўя, шчасця, згоды і дабрабыту, невычэрпнай энергіі, святочнага настрою, мірнага неба над галавой.

Са святам! З Днём нараджэння, любімы горад Кобрын!

Кобринский РИК