Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны сферы аховы здароўя!
Шчыра віншуем з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка!
Ваша праца патрабуе высокай кампетэнтнасці, прафесіянальнай адданасці, цярпення і міласэрнасці. Вы ўносіце неацэнны асабісты ўклад ў развіццё сістэмы аховы здароўя Кобрыншчыны.
Гонарам і здабыткам любой нацыі заўсёды было і застаецца здароўе грамадзян, таму ахова здароўя знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы. У нашым рэгіёне забяспечана стабільная работа ўстаноў аховы здароўя і даступнасць медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Паважаныя медыцынскія работнікі Кобрыншчыны!
Нізкі вам паклон за прафесіяналізм, працавітасць, самаадданасць і высокае служэнне абавязку.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам прафесіі, добрыя традыцыі якіх захоўваюцца і прымнажаюцца маладым пакаленнем медыцынскіх работнікаў.
Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай энергіі!
Са святам! З Днём медыцынскага работніка!














