Дарагія кабрынчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Новы год – сімвал добрых надзей і новых планаў. Гэта цудоўнае зімовае свята дорыць шчасце, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй, прыносіць светлыя пачуцці, энергію і аптымізм.
Адыходзячы 2019 год быў насычаны важнымі і цікавымі падзеямі, унёс у жыццё кабрынчан шмат яркіх момантаў, падарыў новыя дасягненні і поспехі. У рэгіёне паступальна развіваюцца ўсе сферы гаспадаркі, вядзецца добраўпарадкаванне, захоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў сістэме адукацыі, ахове здароўя, рэалізуюцца праекты, ствараюцца ўмовы для развіцця здольнасцяў і талентаў маладога пакалення.
Паважаныя кабрынчане!
Шчыра жадаем, каб зімовае свята прынесла ў кожны дом дастатак і дабрабыт. Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міру і цудоўнага святочнага настрою.
Са святам!
З Новым годам!














