Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём Незалежнасці

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, шаноўныя  кабрынчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Рэспублікі – галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Мы выказваем  асаблівыя словы шчырай падзякі ветэранам і ўдзельнікам  Вялікай Айчыннай вайны. Ваш бессмяротны подзвіг натхняе маладое пакаленне  на эфектыўную стваральную працу, накіраваную на пабудову мірнай і  незалежнай Беларусі.

Мы  паважаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі, ацэньваем перажытае і будуем планы.  Дзякуючы сумленнай працы кабрынчан, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца Кобрынскі раён. Мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі нашы сем’і.  Толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія каштоўнасці, як мір, спакой і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята  жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах, шчасця і дабрабыту!

Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне — Беларусі!

Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Кобрынскі  раённы выканаўчы камітэт

Кобрынскі  раённы Савет дэпутатаў

 

Kobrin R1