Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту
Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту Кобрыншчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесіянальным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Фізкультурны рух узбагачае спартыўную славу раёна, садзейнічае ўмацаванню здароўя кабрынчан.
Спартыўнай Кобрыншчыне ёсць чым ганарыцца. Каваленка Аляксандр, Кухта Таццяна, Паўлава Марына, Бародзіч Інга, Ціханава Марына, Сірацюк Ілья, Брыштэль Ігар, Коньшына Аляксандра, Карпук Дзмітрый, Карнелюк Ілья, Ільючык Яна, Карповіч Дар’я – маладыя алімпійскія рэзервы рэспублікі, прызёры нацыянальных і міжнародных спартыўных спаборніцтваў і чэмпіянатаў.
Нашы спартыўныя збудаванні часта становяцца арэнай для правядзення прэстыжных спаборніцтваў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Выказваем словы асаблівай падзякі людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё фізічнай культуры і спорту, выхавалі нямала знакамітых спартсменаў. Поспехаў вам ва ўсіх справах і пачынаннях, яскравых перамог!
Жадаем кабрынчанам здаровага ладу жыцця, бадзёрасці духу, аптымізму і моцнага здароўя!
Кобринский РИК













